Аб гэтым ён сёння заявіў у час рабочай паездкі ў Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці.

«Сёння мы маем права напружыць сельскую гаспадарку, каб яна давала большую аддачу»,- сказаў Лукашэнка.

Наведваючы адну з малочнатаварных ферм у СВК «Святая Воля», ён адзначыў, што прыехаў няпроста для таго, каб паглядзець, як добра зрабілі гэту канкрэтную ферму. «Мы ў сельскую гаспадарку ўклалі дастаткова сродкаў. Але яна пакуль яшчэ, напэўна, ні ў адным годзе не выканала тых паказчыкаў, якія даводзіліся. Вы пастаянна не дацягвалі 1,5–2 працэнты да таго, што маглі зрабіць», — канстатаваў ён, прызнаўшы пры гэтым, што недзе часам даводзіліся і крыху завышаныя заданні.

Разам з тым ён заўважыў: «8 працэнтаў вы наўрад ці дасце, але 5,5–6 працэнтаў павінны прырастаць кожны год».

Аляксандр Лукашэнка паставіў задачу,

каб кожная гаспадарка ў наступным годзе за кошт уласных сродкаў рэканструявала і мадэрнізавала адну ферму пад сучасныя тэхналогіі вытворчасці.
«Па краіне гэта прыкладна 1.200–1.300 ферм», — сказаў ён.

«Гэта адно з важнейшых пытанняў і для вас (кіраўнікоў аблвыканкамаў) задача на наступны год. Той, хто не выканае гэту задачу, больш губернатарам працаваць не будзе», — папярэдзіў Аляксандр Лукашэнка.

Пры гэтым ён адзначыў, што размова не ідзе аб тым, што неабходна зрабіць буйную ферму на 800 або 1.200 галоў БРЖ. «Зрабіце на 600», — звярнуўся ён да кіраўніка Брэсцкай вобласці Канстанціна Сумара.

«Спісы павінны быць у мяне на стале.

Камітэт дзяржкантролю і памочнікі ўсе гэтыя фермы правераць, каб вы туды не ўнеслі ферму, якая ўжо гатова»,
 — сказаў Лукашэнка.

«Калі мы гэтага не зробім, мы будзем важдацца яшчэ дзесяць пяцігодак з сельскай гаспадаркай, мадэрнізацыяй ферм», — падкрэсліў беларускі лідар.

Гаворачы аб рэканструкцыі і мадэрнізацыі ферм, Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што ні ў якім выпадку ў гэтым пытанні нельга спрашчацца. У прыватнасці, як далажыў Канстанцін Сумар, на шэрагу аб’ектаў вядзецца рэканструкцыя са стварэннем малакаправодаў. «Ці не атрымаецца, што мы таксама як скупы плаціць двойчы, пойдзем на малакаправоды, а потым нам трэба будзе іх зносіць праз год-два і будаваць даільныя залы», — усумніўся ён.

«Не дай бог гэта маё даручэнне (аб рэканструкцыі ферм) не будзе выканана. Гэта для ўсіх сказана. Я разумею, што гэта страшна цяжкае заданне, але нам гэту задачу трэба вырашыць кроў з носа», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ён таксама дадаў, што ніякіх грошай на новае будаўніцтва не будзе выдзяляцца, калі не будзе выконвацца гэта даручэнне. «Мы гэтыя грошы тады будзем укладваць у прамысловасць або іншыя сферы», — дадаў ён.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?