Пераакрэдытацыю прайшлі таксама і журналісты, якія працуюць на радыё.

Пастановай ад 30 лістапада 2011 года № 1619 Савет Міністраў працягнуў акрэдытацыю мінскага карэспандэнцкага пункта «Еўрапейскага радыё для Беларусі». Пасведчанне аб адкрыцці карпункта будзе сапраўднае цягам яшчэ аднаго года.

Нагадаем, карпункт Еўрарадыё ў Беларусі быў акрэдытаваны ў лістападзе 2009 года. Са студзеня 2010 года ён месціцца ў Мінску на вуліцы К. Маркса.

Еўрапейскае радыё для Беларусі (Еўрарадыё) заснаванае 6 лютага 2006 г. у Варшаве. Тып радыёвяшчання: музычна-інфармацыйны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?