Ад моманту з’яўлення інфармацыі пра тое, што ў краіне ўтвараецца новая сілавая структура — Следчы камітэт — не было звестак, дзе ён размесціцца.
Чытачы паведамілі НН, што новаўтворанаму камітэту перадаюць будынак на вуліцы Фрунзе, у які мусіў пасля рэканструкцыі засяліцца Нацыянальны гістарычны музей.
Будынак па Фрунзе, 19 у савецкія часы належаў Міністэрству абароны і быў сакрэтным — там змяшчаліся штаб тылу Беларускай вайсковай акругі і Вайсковая пракуратура. У часе скарачэння Узброеных сілаў ён быў перададзены Міністэрству культуры. У 2003 г., падчас наведвання Нацыянальнага музея гісторыі і культуры Лукашэнка пастанавіў аддаць той будынак пад фонды. Бо выстаўных плошчаў у музея катастрафічна мала — ён цясніцца ў будынку на Маркса, 12, частка фондаў захоўваецца ў Музеі Вялікай айчыннай вайны.
У трохпавярховым будынку на Фрунзе,
на плошчы ў 7 тысяч кв м планавалася размясціць рэстаўрацыйныя майстэрні, бібліятэку, стварыць інфармацыйны цэнтр, выставы керамікі, тканін, традыцыйнай вопраткі, старадрукаў — усяго 15 калекцый.
Цэнтральная частка будынка адрамантаваная, цалкам рамонт мае завершыцца ў 2012 годзе. Ці праўда, што сюды ўселіцца Следчы камітэт, а не музей?
«
Ніякіх афіцыйных папер мы на гэты конт пакуль не атрымлівалі», — кажа намесніца дырэктара Нацыянальнага гістарычнага музея Ніна Калымага.
Аднак у прыватных гутарках і ніжэйшыя рангам супрацоўнікі музея, і супрацоўнікі Міністэрства культуры казалі, што такая пагалоска ідзе.
Яе не пацвердзіў, але і не абверг начальнік Аддзела капітальнага будаўніцтва Міністэрства культуры Міхаіл Мацко.
«Я не ўпаўнаважаны даваць вам такія звесткі», — адказаў ён НН.
«Музей нікуды не пераязджае. Ён застаецца на месцы», — акцэнтавала іншая адказная супрацоўніца, якая папрасіла не называць яе імя. І таксама адзначыла, што афіцыйнай паперы наконт перадачы будынка пакуль няма:
«Будзе папера — будзе і інфармацыя».
Новаўтвораны Следчы камітэт пакуль не мае ні