У Кіеве 2 снежня прайшло лёсаванне фінальнай часткі чэмпіянату Еўропы па футболе, які пройдзе з 8 чэрвеня па 1 ліпеня у Польшчы і ва Украіне.
16 камандаў раздзеленыя па 4 групах:
А: Польшча, Грэцыя, Расія, Чэхія.
Гульні пройдуць у Варшаве і Вроцлаве.
***
В: Галандыя, Данія, Нямеччына, Партугалія.
Гульні пройдуць у Львове і Харкаве.
***
С: Іспанія, Італія, Ірландыя, Харватыя.
Матчы будуць згуляныя ў Познані і Гданьску.
***
D: Украіна, Швецыя, Францыя, Англія.
Матчы будуць згуляныя ў Кіеве і Данецку.
***
У чвэрцьфіналы выходзяць па дзве каманды з групы.
Матч адкрыцця пройдзе 8 чэрвеня ў Варшаве: матчам Польшча і Грэцыя (19:00). Вечарам таго ж дня згуляюць Расія і Чэхія (21:45).
Фінал -- 1 ліпеня ў Кіеве.