Беларускія вучоныя атрымаюць магчымасць абароны доктарскай дысертацыі без кандыдацкай ступені пры наяўнасці высокіх навуковых дасягненняў. Такая норма прадугледжана ў падпісаным Аляксандрам Лукашэнкам 1 снежня ўказе № 561 «Аб некаторых пытаннях падрыхтоўкі і атэстацыі навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі».

Дакументам зацверджаны Палажэнне аб падрыхтоўцы навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі ў Беларусі і Палажэнне аб прысуджэнні вучоных ступеней і прысваенні вучоных званняў у Беларусі.

У Палажэнні аб падрыхтоўцы замацаваны шэраг новых падыходаў да навучання навуковых работнікаў вышэйшай кваліфікацыі: выключэнне магчымасці паўторнага навучання грамадзян, якія атрымалі адукацыю пасля ВНУ за кошт дзяржаўнага бюджэту, а таксама асоб, адлічаных з аспірантуры і дактарантуры па няўважлiвых прычынах; магчымасць паступлення ў аспірантуру асоб з ліку жадаючых абараніць дысертацыю, якія маюць вышэйшую адукацыю, толькі для здачы кандыдацкіх экзаменаў і залікаў без праходжання поўнага навучання ў аспірантуры; нормы аб пераважным залічэнні таленавітай моладзі і магчымасці яе навучання за мяжой.

У Палажэнні аб ступенях прадугледжаны шэраг новых патрабаванняў да атэстацыі навуковых кадраў:
патрабаванні да наяўнасці ў доктарскіх дысертацыях вынікаў сусветнага ўзроўню; магчымасць абароны доктарскай дысертацыі без кандыдацкай ступені пры наяўнасці значных навуковых дасягненняў; дэбюракратызацыя асобных працэдур у мэтах паскарэння працэсу навуковых даследаванняў (адмена пераздачы экзаменаў, здадзеных больш як дзесяць гадоў таму, магчымасць ліквідацыі тэхнічных памылак у дысертацыі, выяўленых у перыяд экспертызы і іншыя); магчымасць абароны дысертацый на замежных мовах для замежных грамадзян; стварэнне ўмоў для абароны дысертацый інвалідамі; права абароны дысертацый, выкананых без удзелу навуковых кіраўнікоў (кансультантаў), у тым ліку падрыхтаваных за мяжой.

Указ уступае ў сілу пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?