Фота БелаПАН.
Раніцай 3 сьнежня трое маладых людзей атакавалі будынак Белтэлерадыёкампаніі, размешчаны на вуліцы Макаёнка ў Мінску.
Яны выплюхнулі на ганку каля цэнтральнага ўваходу ў будынак БТ вядро локшыны і раскідалі ўлёткі.
Ва ўлётках ад імя беларускіх нацыянал-бальшавікоў гаворыцца, што «найпершая задача журналіста — гарантаваць людзям атрыманне праўдзівай і дакладнай інфармацыі з дапамогай сумленнага адлюстравання аб’ектыўнай рэальнасці». Аўтары ўлёткі нагадваюць, што «пра гэта абвяшчае прынцып вернасці журналіста аб’ектыўнай рэальнасці, адзін з Міжнародных прынцыпаў прафесійнай этыкі журналіста, прынятых у Парыжы 20 Лістапад 1983».
«На жаль, журналістам і супрацоўнікам Белтэлерадыёкампаніі дадзеныя прынцыпы ніколі не былі знаёмыя. Беларускае тэлебачанне заўсёды славілася адкрыта заказнымі, палітычна ангажаванымі рэпартажамі, яквыклікалымі то смех, то здзіўленне», — адзначаецца ва ўлётцы.
«Але хопіць! Ешце самі сваю локшыну, мы хочам атрымліваць праўдзівую і сумленную інфармацыю пра аб’ектыўную рэальнасць!», — гаворыцца ў звароце да БТ.