У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі, што прайшоў на «Мінск-Арэне», «Дынама» перамагло «Северсталь» 3:1 (1:1, 2:0, 0:0).

«Зубры» першымі прапусцілі, але затым атрымалі валявую перамогу. Шайбы ў мінчан закінулі Дзянісаў, Каралахці і Обшут.

Пасля 30 гульняў «Дынама» з 54 баламі займае першае месца ў дывізіёне Тарасава і другое — у Заходняй канферэнцыі.

Наступныя тры матчы мінскае «Дынама» правядзе ў гасцях:
7 снежня — з омскім «Авангардам», 9-га — з магнітагорскім «Металургам», 11-га — з «Югрой» (Ханты-Мансійск).

Затым — чатыры гульні дома.

Прычым 20 снежня — з «Віцязям», які ўчыніў сапраўдную бітву 6 лістапада на «Мінск-Арэне».
22 снежня — матч з рыжскімі дынамаўцамі.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?