Забараніць продажу нізкапробных
Пракурор Мінскай вобласці Аляксандр Архіпаў на пасяджэнні Мінскага аблвыканкама адзначыў, што за непрацяглы перыяд дзеяння забароны продажу «чарнілаў» у Слуцкім раёне ўпершыню за апошнія 5 гадоў удалося выправіць негатыўную сітуацыю і дамагчыся змяншэння злачынстваў, учыненых у стане ап’янення. Нагадаем, што эксперымент пачаўся ў сакавіку 2011 года.
Пракуратура Мінскай вобласці лічыць, што неабходна вырашаць пытанне аб увядзенні такога роду забаронаў на тэрыторыі іншых раёнаў, дзе адзначаецца ўстойлівае павелічэнне колькасці «п’яных» злачынстваў (сярод іх Бярэзінскі, Лагойскі, Мінскі і Маладзечанскі)