Інфармацыя пра тое, што ў метро русіфікавалі аб’яву, якая заклікала саступаць месца цяжарным і людзям сталага веку, выклікала ў інтэрнэце гарачае абмеркаванне. Абураныя звужэннем сферы ўжытку мовы інтэрнэт-карыстальнікі прапанавалі збіраць подпісы за вяртанне беларускамоўнай сацыяльнай рэкламы.

Людзі скіроўвалі і індывідуальныя пісьмовыя звароты да кіраўніцтва Мінскага метрапалітэна. «Мы атрымалі некалькі зваротаў ад грамадзян, — распавёў НН начальнік электрадэпо «Маскоўскае» Андрэй Міхайлоўскі. — Кіраўніцтва разгледзела іх, і было вырашана гэтыя звароты задаволіць. Таму зараз ролік перазапісваюць жаночым голасам, але па-беларуску.

У метро вы зможаце яго пачуць праз тыдзень ці два — пакуль ролік будзе гатовы, і пакуль мы распаўсюдзім фанаграму

Мы заўжды прыслухоўваемся да меркаванняў грамадзян».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?