Культура1818

Матафонаў сышоў з БТ на свабоду

Стваральнік культавых гістарычных перадач быў вымушаны звольніцца з дзяржаўнага тэлебачання.

Цягам дзесяці гадоў Матафонаў «цягнуў» на самыя беларускацэнтрычныя праекты на дзяржтэлевізіі. Ён стварыў такія перадачы як «Скарбніца Міншчыны», «Адкрыты архіў», «Цені і словы», «Лабірынты», «Біяграфія слова», «Алхімія слова», «Маем рэчы»… Разам з Юрыем Жыгамонтам Матафонаў папулярызаваў гісторыю, за што яго і любілі гледачы. Нядаўна ён пакінуў дзяржаўнае тэлебачанне і цяпер збіраецца супрацоўнічаць з радыё «Свабода».

Пра нечаканую змену працы Алесь Матафонаў расказаў карэспандэнту «НН».

Наша Ніва: Як так сталася, што вы перамянілі працу?

Алесь Матафонаў: Так склаліся абставіны, што я быў вымушаны сысці, магчыма пасля я пра гэта апавяду, аднак цяпер я не гатовы. Скажу, што

я сышоў без крыўдаў, але не па сваёй волі.

НН: Якія планы маеце на новым працоўным месцы?

АМ: Я хачу засяродзіцца на творчасці. У мяне заўжды не хапала часу на творчасць, а цяпер і час, і магчымасці з’явяцца. Што тычыцца радыё «Свабода» тут у мяне багата ідэй і планаў. Хаця гэта будзе не аўтарская перадача.

Я, магчыма, буду працаваць відэарэдактарам і сам ствараць пэўныя сюжэты — відэа з апошнімі падзеямі ў краіне, а таксама з розных прэзентацый і вечарынаў.

НН: Ці не думалі вы перанесці на сайт «Свабоды» які-небудзь са сваіх праектаў па гісторыі?

АМ: Мне хацелася б адыйсці ад публіцыстыкі і заняцца аўтарскім кіно, дакументальным, папрацаваць з тэмамі, якія мяне хвалююць.

НН: І якія гэта тэмы?

АМ: Калі казаць у агульных рысах,

кіно мусіць быць пра тое, што нас хвалюе зараз, пра нашыя радасці і слабасці
, гэта будзе адначасова кіно радаснае і сумнае.
Не палітычнае, але сучаснае — цяпер мне цікавей працаваць з сучаснасцю, а не з гісторыяй.

Каментары18

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Усе навіны →
Усе навіны

Дасведчаны дызайнер год шукае працу паўсюль — вось яго пранізлівы маналог (дарэчы, ён не вінаваціць ШІ)4

«Падняў бы ж*пу, праехаў па магазінах». Праўладная блогерка абрынулася на Азаронка за хлусню пра бульбу39

Экс-прэзідэнту Украіны Януковічу завочна далі 15 гадоў

Пуцін адправіў сваіх «Начных ваўкоў» у Германію12

Сабаленка: Натуральна, я хачу яхту, самалёт6

«Не пашпарт мяне робіць беларусам». Пагутарылі з эмігрантамі з розных краін, у якіх скончыліся пашпарты6

Якія мікрараёны Мінска самыя дарагія?1

Трамп сказаў, што Зяленскі можа адмовіцца ад Крыма2

У гарадскіх маршрутках павінны з'явіцца рамяні бяспекі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

33-гадовы беларускі кікбаксёр-чэмпіён памёр ад рэдкай анкалогіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць