А 19-й гадзіне 5 снежня ў цэнтры Мінска планавалася акцыя кіроўцаў аўтамабіляў «Стоп-бензін».
Фармат акцыі супраць падаражання паліва на аўтамабілі на 10% абмяркоўвалася ў сацыяльных сетках.
Як паведамілі карэспандэнты «НН», а 19-й у цэнтры сталіцы яны не заўважылі прыкметаў акцыі.
Нагадаем, што 11 лістапада пасля аднаго з чарговых падаражанняў паліва таксама планавалася акцыя пратэсту, але не адбылася.