На падыходах да будынку ЦВК было затрымана 300 чалавек.
Шматтысячная акцыя пратэсту адбылася ўвечары 5 снежня ў Маскве. Інтэрнэт-СМІ перадаюць аб 5 тысяч удзельнікаў.
Пасля санкцыянаванага мітынгу нязгодныя з вынікамі выбараў вырашылі прайсці з дэманстрацыяй па сталіцы Расіі. Прарваўшы паліцэйскае ачапленне, яны былі сустрэтыя ўнутранамі вайскамі.
Тыя пачалі жорсткае затрыманне пратэстуючых. Агулам пры спробе праходу да будынку ЦВК было схоплена 300 чалавек. Сярод іх быў папулярны грамадскі дзеяч Аляксей Навальны -- адвакат і блогер, які раскрыў мільярдныя махінацыі ў блізкіх да Пуціна нафтагазавых кампаніях.
Такая масавая маніфестацыя за свабодныя выбары адбылася ў Расіі ўпершыню ад 1993 года.
Каментары