Улада33

Хілары Клінтан згадала ў Вільні пра Бяляцкага, Саннікава і Статкевіча

Дзяржсакратар ЗША заявіла, што правы чалавека ў Беларусі працягваюць парушацца.

У Беларусі працягваюць парушаць правы чалавека, заявіла дзяржсакратар ЗША Хілары Клінтан, выступаючы 6 снежня на 18-й сесіі Савета міністраў АБСЕ ў Вільні.

У прыватнасці, падкрэсліла Клінтан, у Беларусі працягваецца пераслед праваабаронцаў. «Алесь Бяляцкі нядаўна быў асуджаны нібыта за няўплату падаткаў.

Але рэальна яго судзілі за тое, што ён абараняў правы іншых»,
 — заявіла дзяржсакратар ЗША.

Акрамя Бяляцкага, адзначыла яна, у Беларусі ёсць і іншыя палітвязні — у прыватнасці, экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў і Мікалай Статкевіч.

Хілары Клінтан таксама паведаміла, што сёння адбудзецца яе сустрэча з прадстаўнікамі грамадзянскай супольнасці краін-членаў АБСЕ, у тым ліку Беларусі, на якой будуць абмяркоўвацца новыя выклікі ў сферы абароны правоў чалавека і магчымасці барацьбы з імі.

Сесія Савета міністраў АБСЕ будзе працаваць 6–7 снежня. Удзел у сесіі прымаюць міністры замежных спраў 56 краін-членаў АБСЕ, у тым ліку кіраўнік беларускага МЗС Сяргей Мартынаў.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

Праект «Жыццё-маліна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем3

Пасол Беларусі ў Турцыі абвергнуў інфармацыю пра знікненне беларускі з малым сынам

На ўсходзе Кітая адбыўся магутны выбух на хімічным заводзе

Настаўніца з запраўкі ў Вілейцы расказала, чаму пайшла са школы6

У Беларусі дабудавалі самы высокі ў краіне панэльны дом. І знаходзіцца ён не ў Мінску2

Прарасійскія актывісты пачалі цкаваць Юрыя Жыгамонта, які вярнуўся на ютуб з «Падарожжамі дылетанта»74

«Выходны ў сераду — гэта бомба». Беларус сам зрабіў сабе 4-дзёнку — і дзеліцца вынікамі з кам’юніці3

Памёр заснавальнік Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва Алег Марозаў

Экс-прафесар эканамічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як аддаў махлярам 650 тысяч даляраў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць