Сёння зранку былі затрыманыя два актывісты аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўген Контуш і Уладзіслаў Лобаў. Як стала вядома "НН" Уладзіслава Лобава адпусцілі, а Яўгена Контуша будуць судзіць. Судовае паседжанне адбудзецца праз гадзіну ў судзе Першамайскага раёна. Што інкрымінуюць Контушу - невядома.

Прадстаўнік аргкамітэта па стварэнні нацыянал-бальшавіцкай партыі Дзмітрый Сіняк лічыць, што што затрыманні звязаныя з акцыяй нацыянал-бальшавікоў 3 снежня каля будынка Белтэлерадыёкампаніі ў Мінску.

Раніцай 3 снежня трое маладых людзей правялі акцыю пратэсту ля будынка Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка ў Мінску. Яны выплюхнулі на ганку каля цэнтральнага ўваходу ў будынак БТ вядро з локшынай і раскідалі ўлёткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?