Грамадства11

Статкевіч: Галоўная праблема — спробы «падпісаць» мяне пад «прашэннем»

Палітвязень Мікола Статкевіч напісаў ліст гісторыку Анатолю Сідарэвічу.
Былы кандыдат на пасаду прэзідэнта патлумачыў, чаму не адказваў на два атрыманыя ў жніўні і верасні лісты.

Як вядома, на 12 жніўня прыпадае дзень нараджэння Міколы Статкевіча. І ў адным са сваіх лістоў, напісаных у сярэдзіне жніўня, ён паведамляў, як людзі на зоне віншавалі яго з гэтай датай.

Ліст быў канфіскаваны і зачытаны пры асуджаных, а ўвесь атрад, у якім ён працуе, — пакараны.

Пасля гэтага здарэння

Мікола Статкевіч, каб не падстаўляць людзей, да сярэдзіны кастрычніка не пісаў лістоў.
Паколькі ў зняволенні час на пісанне лістоў з’яўляецца або ўвечары пасля працы, або ў нядзелю (адзіны выхадны), многія карэспандэнты былога кандыдата на пасаду прэзідэнта яшчэ не атрымалі ад яго адказу. Нават калі адказы пісаць на частку лістоў, трэба шмат часу.
Для пачатку Мікола Статкевіч вырашыў напісаць не менш як шасцідзесяці адрасатам.
Змест сваіх лістоў ён вырашыў не «фільтраваць», г. зн. не паддаваць іх самацэнзуры.

Мікола Статкевіч

вельмі смуткуе з прычыны сыходу людзей, якіх ён ведаў і паважаў: Міколы Бірукова, Віталя Сіліцкага, Святланы Навумавай, Віталя Скалабана…

Вязень ведае пра салідарнасць з ім Сацыялістычнага Інтэрнацыяналу, асабліва Сацыял-дэмакратычнай партыі Нямеччыны. Са свайго боку, ён перадае прывітанне калегам па сацыял-дэмакратыі.

Жыццё ў калоніі нагадвае жыццё ў сумнавядомых бальшавіцкіх «трударміях», а праца, якую вязень змушаны рабіць, — траўманебяспечная. І вытворчыя траўмы на зоне — не рэдкасць. Як вядома, траўма рукі не абмінула і Міколу Статкевіча. Цяпер

з яго рукою «ўсё амаль нармальна».

Лісты да палітвязня Міколы Статкевіча ў асноўным даходзяць.

Пра тыя ж лісты, якія да яго не дайшлі, ён даведваецца тады, калі ягоныя карэспандэнты, не атрымаўшы адказу, пішуць скаргі ў пракуратуру.
Так зрабіў, у прыватнасці, пазбаўлены працы па палітычных матывах былы дырэктар базавай школы ў Гарадоцкім раёне сацыял-дэмакрат Леанід Гаравы.

Галоўная ж праблема, — піша Мікола Статкевіч, — гэта «спроба „падпісаць“ мяне пад „прашэннем“». Таму ён увесь час павінен быць гатовы «да гадасцяў».
І «гадасці» раз-пораз здараюцца.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве4

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

«Шчаслівы з маімі новымі сябрамі». На шклозаводзе «Нёман» у Бярозаўцы ўжо некалькі гадоў працуе егіпцянін12

Гісторыя з ласём, які залез у хату ў Бабруйску і ляжаў на ложку, скончылася трагічна7

Расіяніна затрымалі ў мінскім аэрапорце за спробу вывезці скрадзеную пяць гадоў таму дачку

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства2

Як беларусам за мяжой скасаваць шлюб, не вяртаючыся на радзіму? Спыталі ў юрысткі2

Машына ўехала ў людзей падчас параду «Ліверпуля». Пацярпелі 47 чалавек, у тым ліку дзеці8

Трамп можа ўвесці санкцыі супраць Масквы або выйсці з перамоў па Украіне — WSJ3

Падлічылі, колькі можна было б зарабіць, калі паклалі б беларускія рублі на дэпазіт год таму9

У Санкт-Пецярбургу высветлілі, чаму ў іх так часта гарэлі МАЗы і іншыя аўтобусы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве4

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць