Шатландская нацыянальная партыя (ШНП) спадзяецца выйграць рэферэндум за аддзяленне ад Вялікабрытаніі і далучэнне да кола скандынаўскіх краін, піша сённяшняя «The Independent».

Незалежная Шатландыя мае намер стаць скандынаўскай краінай з уласнымі арміяй, флотам і вайскова-паветранымі сіламі на ўзор паўночных суседзяў. Такую ідэю ШНП плянуе прапанаваць шатландцам на рэферэндуме ў 2014 ці 2015 годзе.

ШНП хоча, каб незалежная Шатландыя далучылася да поўначы і ўсходу Еўропы ў справах партнёрства, гандлю і абароны, а не засяроджвалася на краінах Заходняй Еўропы і ЕС, як гэта робіць цяпер Вялікабрытанія.

Кіраўнікі ШНП, у тым ліку Алекс Салмонд, за апошнія гады зрабілі некалькі паездак у Скандынавію і сустракаліся там з міністрамі ды іншымі службовымі асобамі, імкнучыся пракласьці шляхі для шчыльнейшага супрацоўніцтва, асабліва ў галіне энергетыкі. Ужо сёння складзеныя пляны электраэнэргетычнай суперсеткі паміж Шатландыяй і Нарвегіяй.

Стратэгі ШНП сцвярджаюць, што Шатландыя па-ранейшаму будзе найбуйнейшым гандлёвым партнёрам Вялікабрытаніі, але яны таксама лічаць, што Шатландыя мае больш агульнага са сваімі скандынаўскімі суседзямі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?