Каля 400 фільмаў будуць прэзэнтаваныя на 57‑м Міжнародным кінафэстывалі ў Бэрліне.

За Залатога Мядзьведзя будуць змагацца 22 фільмы, сярод іх: «Добры агент» Робэрта дэ Ніра, створаны на падставе біяграфіі аднаго з заснавальнікаў ЦРУ, «Жыцьцё ў ружовым сьвятле» Алівэра Даана пра жыцьцё Эдыт Піаф, «Добры немец» Стэфана Садэрбэрга пра падзеі ў паваенным Бэрліне, «Анёл» Франсуа Азона, а таксама «Бывай, Бафана» Біле Аўгуста пра жыцьцё Нэльсана Мандэлы.

57‑ы Бэрлінскі фэстываль працягнецца да 18 лютага. Акрамя Залатога Мядзьведзя за найлепшы фільм, будуць раздавацца і Срэбраныя Мядзьведзі – за выбраныя фільмы, а таксама лепшаму рэжысэру, акторцы, актору, за дэкарацыі і за найлепшую музыку. Асобныя ўзнагароды прызначаюцца ў конкурсе кароткамэтражных фільмаў.

«Бэрлінале» зьяўляецца адным з найбольш значных міжнародных кінафэстываляў сьвету. Праводзіцца з 1951 г. У мінулым годзе Залаты Мядзьведзь дастаўся драме «Грбавіца» басьнійскай рэжысэркі Ясмілі Збаніц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?