Аляксандр Лукашэнка ўзнагародзіў дзяржаўнымі ўзнагародамі дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу чацвёртага склікання «за плённую дзяржаўную і грамадскую дзейнасць, значны ўнёсак у развіццё заканадаўства і парламентарызму». Адпаведны ўказ падпісаны 6 снежня, паведаміла прэс-служба прэзідэнта.

Ордэнам Айчыны III ступені ўзнагароджаны Віктар Гумінскі. Ордэна Пашаны ўдастоены Марыя Бірукова і Таццяна Голубева. Уладзімір Здановіч узнагароджаны ордэнам Францыска Скарыны. Медаля «За працоўныя заслугі» ўдастоены Алег Вялічка, Ігар Карпенка, Галіна Палянская, Анатоль Паўловіч, Алег Сакадынец, Мікалай Самасейка, Раіса Ціханская.

Лукашэнка адзначыў таксама «шматгадовую плённую працу, добрасумленнае выкананне службовых абавязкаў работнікаў сакратарыята Палаты прадстаўнікоў». Медалём «За працоўныя заслугі» ўзнагароджаны начальнік упраўлення грамадзянскага, працоўнага і сацыяльнага заканадаўства галоўнага экспертна-прававога ўпраўлення Інеса Дзямідава, саветнік-кансультант рэдакцыйнага ўпраўлення Ірэна Мятліцкая і загадчыца аддзела па забеспячэнні дзейнасці пастаяннай камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Галіна Паўловіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?