Судовы працэс па справе актывіста аргкамітэта па стварэнні Нацыянал-бальшавіцкай партыі Яўгена Контуша перанесены на 8 снежня (пачатак у 14.00). Сам ён вызвалены з-пад варты, паведаміў БелаПАН прадстаўнік аргкамітэта Дзмітрый Сіняк.

Контуш і яшчэ адзін актывіст Уладзіслаў Лобаў былі затрыманы раніцай 6 снежня ў Мінску. На іх былі складзены адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства. «Лобава з міліцыі адпусцілі, паколькі ён непаўналетні. Яго справу будзе разглядаць адміністрацыйная камісія па справах непаўналетніх», — сказаў Сіняк.

Раніцай 3 снежня трое маладых людзей правялі акцыю пратэсту каля будынка Белтэлерадыёкампаніі па вуліцы Макаёнка ў Мінску. Яны вылілі на ганак каля цэнтральнага ўваходу ў будынак вядро з лапшой і раскідалі ўлёткі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?