З Уладзіславам Кавалёвым, асуджаным да смяротнага пакарання, у аўторак сустрэлася яго сястра Таццяна. Спатканне прайшло ў ізалятары КДБ.

Сваякам асуджанага па справе аб тэракце ў мінскім метро не патлумачылі, чаму замест трохгадзіннага спаткання, ім далі некалькі хвілін.

Як распавяла Любоў Кавалёва, яе дачка Таццяна выйшла пасля сустрэчы з братам у слязах.

— Улад плача, кажа, што нічога не баіцца, толькі сумуе па ўсім нам, — кажа жанчына. — Таня яму сказала, што мы за яго змагаемся, каб трымаўся.

Падчас размовы высветлілася, што Уладу Кавалёву не перадалі пасылку ад маці, прынятую напярэдадні.

Асуджанаму сказалі: «Не трэба».

— Мы будзем пісаць скаргі, — расплакалася па тэлефоне Любоў Кавалёва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?