Недавер да высноваў следства па справе Канавалава і Кавалёва тлумачыцца не толькі стаўленнем да палітычнай сістэмы, але і памяццю пра нядаўнюю гісторыю. Людзям яшчэ помная гучная «Віцебская справа». Як і ў гісторыі серыйнага забойцы Міхасевіча, ёсць рызыка пакараць смерцю невінаватых, кажуць яны.
У справе Міхасевіча быў свой Кавалёў
Серыйны забойца Генадзь Міхасевіч за 14 гадоў забіў 36 жанчын. За яго грахі расплачваліся іншыя: прайшло 11 працэсаў, было асуджана 14 чалавек, аднаго з іх расстралялі, адзін аслеп у турме, адзін спрабаваў скончыць жыццё самагубствам, адзін адседзеў 10 гадоў.Дарэчы, аднаго з першых пакараных па справе віцебскага душыцеля звалі Кавалёў. Ён з кампаніяй сяброў выпадкова трапіў на месца, дзе знайшлі ахвяру Міхасевіча. Усіх трох асудзілі.
Што дазволіла Міхасевічу так доўга заставацца беспакараным?
Бо следчыя не імкнуліся разабрацца, а спяшаліся вырваць прызнанне. Высокае начальства прыспешвала.
Калі Міхасевіча схапілі, за перагібы былі пакараныя і некаторыя следчыя. Адзін з іх, Валерый Сарока, упёк за краты кіроўцу Алега Адамава, падкінуўшы яму фота адной з ахвяр. Адамаў спрабаваў забіць сябе ў турме.Следчы ж, адседзеўшы за перавышэнне паўнамоцтваў, напісаў пра віцебскую справу кнігу.
Арыштавалі Міхасевіча ў
«Для дэстабілізацыі становішча ў вобласці»
Можна яшчэ згадаць забойства Яўгена Мікалуцкага, старшыні Магілёўскага абласнога дзяржкантролю.Чыноўнік загінуў ва ўласным пад’ездзе падчас выбуху 6 кастрычніка 1997. З тагачасных публікацый працэс паўстае не менш заблытаным, чым справа тэракта ў метро.
Абвінавачаных было чацвёра. Адзін з іх, былы маёр КДБ Валерый Ткачоў, загінуў у следчым ізалятары. Афіцыйная версія — самагубства. Аднак былі сумневы: былы камітэтчык меў сярод абласных сілавікоў і чыноўнікаў нямала ворагаў. Пасля яго смерці роля лідара «банды Ткачова» выпала на долю Віктара Янчэўскага, звычайнага рабочага. Яны нават не былі добра знаёмыя з Ткачовым.
Абвінавачанне грунтавалася на сведчаннях Анатоля Гаўрылава, які сябраваў з сынам Ткачова і ведаў Янчэўскага. У часе следства ён расказваў пра «падрыхтоўку» да забойства Мікалуцкага і магчымы замах на Лукашэнку. Але на судзе адмовіўся ад паказанняў, заявіўшы, што сведчыў пад ціскам.
У абвінаваўчым заключэнні гаварылася, што забойства Мікалуцкага хацелі выкарыстаць для «дэстабілізацыі абстаноўкі ў Магілёўскай вобласці».Проста цытата з працэсу Канавалава.
Прысуд па справе Мікалуцкага быў вынесены ў чэрвені