У сераду ў Омску падапечныя Марэка Сікоры выйгралі ў тамтэйшага "Авангарда", капітанам у якім наш АК-71 Аляксей Калюжны, з лікам 3:1 (1:0, 2:1, 0:0). Шайбы ў мінчан закідвалі Плат, Лайне і Корса.

Наступныя два матчы «Дынама» таксама правядзе ў гасцях: 9-га — з магнітагорскім «Металургам», 11-га — з «Югрой» (Ханты-Мансійск).

Затым — чатыры гульні дома. Прычым 20 снежня — з «Віцязем».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0