Сёння ноччу ў Нью-Ёрку быў прадстаўлены знакаміты каляндар Pirelli, які штогод збірае на сваіх старонках фатаграфіі аголеных мадэляў. Мадэлямі новага, трыццаць восьмага па ліку, календара сталі Кейт Мос, Міла Ёвавіч, Рынка Кікучы, Лара Стоўн і Ізабэль Фантана. Аўтарам здымкаў стаў вядомы амерыканскі фатограф Марыё Сарэнта, а самі здымкі праходзілі на востраве Корсіка.

Свой першы каляндар Pirelli выпусцілі ў 1964 годзе. Календары Pirelli выходзяць абмежаваным тыражом, і набыць іх вельмі цяжка, затое можна атрымаць у падарунак. Летась здымкамі для календара займаўся Карл Лагерфельд.

Марыё Сарэнта -- амерыканскі фатограф італьянскага паходжання. Сарэнта здымаў для такіх часопісаў, як Vogue, V Magazine і Purple Fashion Magazine і рэкламных кампаній Kenzo і Calvin Klein.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0