8 лютага пасьля выступленьня дасьледчыка ў Брусэлі з дакладам па Беларусі яго 80‑гадовая маці атрымала ананімныя тэлефанаваньні з пагрозамі.

Паводле маці Андрэя Вардамацкага, «дзіўны голас» заявіў, што «заўтра раніцай вы будзеце зьнішчаны». Празь некаторы час тэлефанаваньне паўтарылася. Жанчына паведаміла пра пагрозы ўчастковаму міліцыянэру і суседзям.

Сацыёляг спадзяецца, што гаворка ідзе ўсё ж пра псыхалягічны ціск, а не рэальную фізычную расправу. Маці Вардамацкага пакутуе на павышаны ціск.

Даклад, які прагучаў у рамках слуханьняў Эўрапарлямэнту па Беларусі, прысьвечаны прадстаўленьню жыхароў Беларусі аб Эўразьвязе. Згодна з сацыялягічным апытаньнем 19,3% беларусаў ведаюць пра новую стратэгію ЭЗ у дачыненьні да краіны. Гэтая стратэгія была агучаная ў лістападзе 2006 года. Паводле Вардамацкага, асноўная думка дакладу магла чытацца як заклік Эўразьвязу да дзеяньня.

Фота Юліі Дарашкевіч

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?