Намеснік кіраўніка партыі БСДП (Грамада) Кастусь Мароз у інтэрв'ю польскаму выданьню «Dziennik» паведаміў, што яго партыя гатовая пачаць перамовы з Аляксандрам Лукашэнкам. «Мы хочам паказаць, што ў такім цяжкім становішчы, у якім знаходзіцца наша краіна, мы гатовыя да перамоваў. Невядома, ці скарыстаецца гэтым запрашэньнем Аляксандар Лукашэнка», – адзначыў Кастусь Мароз.
Адвакат Аляксандра Казуліна Ігар Рынкевіч у камэнтары "Салідарнасьці" зазначыў наступнае:
"Наколькі ведаю, заява Мароза зроблена без узгадненьня з прэзыдыюмам партыі. Таму яе трэба ўспрымаць як суб'ектыўную думку сябра партыі. Раней Казулін асудзіў выказваньне іншага намесьніка партыі Ўладімера Нісьцюка аб магчымасьці дыялёгу з Лукашэнкам, на якое таксама не было згоды прэзыдыюму. Пазыцыя Казуліна наконт супрацоўніцтва з Лукашэнкам вядомая - зь ім можна размаўляць на роўных і толькі з пазыцыі сілы, улічваючы, што як прэзыдэнт, ён нелегітымны".
Першы намесьнік старшыні БСДП (Грамада) Анатоль Ляўковіч заявіў 9 лютага, што партыя не прымала рашэньня пра гатоўнасьць да перамоваў з Лукашэнкам.