Першы альбом Джона Ленана «John Lennon — Plastic Ono Band» выйшаў надта рэфлексіўным — такія песні ніколі не змаглі б з’явіцца на альбоме The Beatles. Неаднаразова прызнаны адной з самых дэпрэсіўных пласцінак у гісторыі рок-н-рола,

першы дыск Ленана ўяўляе сабой падарожжа па фобіях і комплексах, ад якіх Джон пакутваў заўжды. Менавіта выхад гэтай энэргіі дапаможа Ленану стварыць праз год свае самыя кранальныя песні — Imagine і Jealous Guy.

Mother

Джон Ленан не цураўся палітычнай актыўнасці —

ягонае дасье ў ФБР выглядае як сярэдніх памераў энцыклапедыя.
Разам з Ёкай Она Ленан змагаўся за правы жанчын, за вызваленне такіх сумнеўных персанажаў, як Аджэла Дэвіс і Джон Сінклер, за ўсеагульную роўнасць… А дабраўшы ў склад Plastic Ono Band яшчэ і мясцовых авангардыстаў Elephant’s Memory Ленан загучаў як ніколі моцна.

У 1975-м Джон Ленан выпускае альбом Rock-n-roll, які цалкам складаецца з старых рок-н-рольных стандартаў. Канфлікт з Ёкай паўплываў на Ленана не ў лепшы бок —

на запісах сесій гэтага альбома цяжка пачуць цвярозага Джона.
Ленан быў вінны Чаку Бэры запісаць дзве ягоныя песні за тое, што мелодыя Come Together у свой час апынулася пераробленай песняй Бэры You Can’t Catch Me.

Вяртанне Ленана ў 1980-м, пасля маўчання, успрымалася неадназначна.

На альбоме Double Fantasy, запісаным супольна з Ёкай Она, былі найлепшыя песні за ўсю сольную дзейнасць Ленана.
Была і загадка — якой музычнай дарогай пойдзе Ленан далей? Але 8 снежня 1980 года ён быў забіты.

У 1994 годзе з хатняга дэма, запісанага Ленанам, нарадзілася «апошняя песня The Beatles».
Пол, Джордж і Рынга дадалі свае інструменты, і песня Free as a Bird, якую можна было лічыць страчаным шэдэўрам, набыла новае жыццё.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?