У канцы мая тады яшчэ кіраўнік «Беларусбанка», а сёння старшыня Нацбанка Надзея Ермакова каментавала крызіс у краіне і адсутнасць валюты ў абменніку.

«Ну вось у мяне яго [даляра] няма, і я не іду ў абменнік, мне ён проста не патрэбны, у мяне ў 90-я не было, і сёння няма. Так, абутак завозіцца імпартны, так, ён стане крыху даражэйшы, але нічога страшнага, зносім замест двух туфляў адныя». Словы пра адну пару туфель сталі крылатымі.

У сераду, 7 снежня, Надзея Ермакова дала прэс-канферэнцыю, праўда, у ранзе старшыні Беларускага саюза жанчын. Фотакарэспандэнт Баймедыя сфатаграфаваў яе туфлі.

Як падказалі чытачы НН, гэта абутак нямецкай фірмы Caprice. Новая пара каштуе ў нямецкіх інтэрнэт-крамах каля 60 еўра.

У Беларусі такія каштуюць каля мільёна рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?