У Наваградку міліцыя затрымала братоў, якія абрабавалі больш за 60 кватэр, паведамілі ў прэс-цэнтры УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Два зводныя браты 1974 і 1986 гадоў нараджэння былі затрыманыя дзякуючы пільнасці жыхаркі старажытнага горада. Праходзячы вуліцай позна ўвечары, жанчына заўважыла ў акне першага паверха дома падазроных людзей і паведаміла ў міліцыю.

Як аказалася, на сумленні гэтых злодзеяў больш за 60 эпізодаў крадзяжоў. У асноўным браты дзейнічалі ў Брэсцкай вобласці. Ад крадзяжу да крадзяжу маладыя людзі ўдасканальвалі сваё "майстэрства": перасталі біць шкла, пачаўшы высвідроўваюць палатно шклопакетаў, выкарыстоўвалі рацыі для сувязі, выбіралі кватэры, дзе доўгі час адсутнічалі гаспадары. З жылля вывозілі разнастайныя каштоўнасці ад грошай і каштоўнасцяў да бытавой тэхнікі.

Раней на вочы міліцыі гэтыя людзі не траплялі. Падазраваныя затрыманыя і ўжо даюць паказанні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?