Праваабаронцу Алеся Бяляцкага 1 снежня перавялі з Мінскага следчага ізалятара на Валадарцы ў СІЗА ў Жодзіна. Але з Валадаркі па-ранейшаму ідзе ягоная карэспандэнцыя. Праваабаронца Таццяна Равяка атрымала адзін з апошніх лістоў, датаваны 28 лістапада. Па яе словах, Алесь Бяляцкі пачуваецца нармальна, піша аптымістычна. У часе следства сябры і калегі даслалі яму мноства чыстых паштовак. Цяпер праваабаронца піша на іх свае лісты.

***

Алесь Бяляцкі — віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека, кіраўнік закрытага ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» — 24 лістапада быў прыгавораны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці.

Бяляцкі прызнаны вінаватым на падставе ч.2 арт.243 КК (утойванне даходаў у асабліва буйным памеры). Грошы, што пералічваліся на рахункі Бяляцкага, выкарыстоўваліся для аказання дапамогі ахвярам палітычных рэпрэсій у Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?