13 снежня а 12-й гадзіне на офісе праваабарончага цэнтра «Вясна» абвесцяць імёны журналіста, праваабаронцы і адваката года, якіх адзначаць за выключныя дасягненні ў галіне абароны правоў чалавека.
Конкурс быў заснаваны «Праваабарончым альянсам», які ўзначальвае Людміла Гразнова. Сёлета кандыдатуры пераможцаў «Праваабарончы альянс» вызначаў супольна з іншымі праваабарончымі арганізацыямі краіны і пры ўдзеле Беларускай асацыяцыі журналістаў.