Аляксей Мілер прыехаў на нованабытае прадпрыемства. Мінск, 8 снежня, фота радыё «Свабода».

Аляксей Мілер прыехаў на нованабытае прадпрыемства. Мінск, 8 снежня, фота радыё «Свабода».

Пра гэта паведаміў Агенцтву газавай інфармацыі прадстаўнік «Газпрама».

«Газпрам» збудуе «Белтрансгазу» новы офіс са спарткомплексам — шыкоўны стандарт для самой Расіі.
На «Белтрансгаз» будуць распаўсюджаныя і стандарты арганізацыі карпаратыўнага аўтапарка «Газпрома» — беларуская кампанія перасядзе на аўтамабілі маркі Mercedes-Benz. Акрамя таго, праграма «Газпрам» — дзецям» пашырыцца на Беларусь.

У мінулыя выхадныя задачу росту заробкаў для супрацоўнікаў «Белтрансгаза» паставіў перад кіраўніком «Газпрама» Аляксеем Мілерам Уладзімір Пуцін. Назіральнікі пабачылі ў гэтым спробу спакусіць беларускія эліты лепшымі перспектывамі ў выніку прыватызацыі і іншых беларускіх актываў Расіяй.

«Белтрансгаз» будзе перайменаваны ў «Газпрам трансгаз Беларусь».

Ад серады Мілер знаходзіцца ў Мінску, дзе знаёміцца ​​з калектывам «Белтрансгаза», здзелку па паглынанні якога расійскі канцэрн скончыў на мінулым тыдні.

Да яго прыезду перад будынкам «Белтрансгаза» ў Мінску і перад рэгіянальнымі офісамі кампаніі на флагштоку памянялі сцягі. Раней былі тры сцягі: беларускі, расійскі і карпаратыўны, з сімволікай «Белтрансгаза». Цяпер

беларускі сцяг прынялі, а замест яго павесілі «газпрамаўскі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?