На Гродзенскім блогу з’явілася інфармацыя, што старшыня Гродзенскага аблвыканкама Сямён Шапіра аднавіў на пасадзе галоўнага доктара Лідскай цэнтральнай раённай бальніцы Алега Ціса, якога зняў Генпракурор Беларусі.

У аўторак, 29 лістапада, генпракурор Беларусі Аляксандр Канюк з калегамі ў рамках праверкі дзяржорганаў у рэгіёнах інспектаваў працу чыноўнікаў у Лідскім раёне.

Стан кардыялагічнага аддзялення Лідскай ЦРБ выклікаў ў правяральшчыкаў шок.
Пры наяўнасці вольных месцаў у платных палатах, пацыентаў размяшчалі ў калідоры. У саміх палатах былі гнілыя шыбы, столь у цвілі і грыбку, замест пяці ў палатах цяснілася па адзінаццаць чалавек. 1 снежня Аляксандр Канюк паведаміў журналістам, што галоўны ўрач быў зняты з пасады.

Спасылаючыся на інфармацыю з «кулуараў Гродзенскага аблвыканкама», сайт паведамляе, што 5 снежня на рабочай планёрцы Сямён Шапіра аднавіў Алега Ціса на ранейшай пасадзе.

Але

ў Лідскай ЦРБ карэспандэнту НН паведамілі, што «Алег Ціс тут болей не працуе». Але інфармацыю з інтэрнэту пра аднаўленне не абвяргалі — сказалі, што «пакуль каментаваць яе не могуць».
Магчыма, пытанне Ціса яшчэ вырашаецца ў гродзенскіх ды мінскіх «кулуарах».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?