Не паспелі адгрымець фанфары з нагоды адкрыцця сучаснага бульбасховішча на 12 тысяч тон у Талачынскім раёне, як мясцовыя жыхары найбліжэйшых тэрыторый забілі трывогу аб парадку і экалогіі навакольнага асяроддзя. Людзі абураныя дзеяннямі высокага начальства.

І сапраўды, даводзіцца толькі дзівіцца абыякавасці кіраўніка РУП «Талачынскі кансервавы завод», чальца Савета Рэспублікі Нацыянальнага Сходу Рэспублікі Беларусь Анатоля Анюхоўскага, які, уласна, і ўзвёў дадзены аб’ект. Да самога бульбасховішча дарогу адсыпала і заасфальтавалі, а вось да суседняй, якую разбілі цяжкай тэхнікай да непазнавальнасці падчас будаўніцтва, справы няма. Цяпер па ёй не прайсці і не праехаць, ну хіба што на трактары.

Але гэта яшчэ кветачкі! Тое, што вытварае суседні са сховішчам крухмальны цэх, які таксама ўваходзіць у структуру кансервавага завода, розумам не зразумець.

Адкіды, якія засталіся пасля перапрацоўкі бульбы, не збіраюцца ў адстойнікі, не накіроўваюцца ў каналізацыю і не аддаюцца на корм быдлу, а выліваюцца куды папала.
Самае цікавае ў тым, што разліваюцца яны вакол новенькага сховішча. Людзі асцерагаюцца, ці не паплыве ўся гэтая макуха з вясновай паводкай да іх у двор…

Логіка кіраўніцтва кансервавага завода геніяльна простая.

Галоўнае, што на аб’екце чыста і асфальт.
А тое, што яны загадзілі прылеглыя тэрыторыі, — гэта нікога не датычыць.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?