Парадак утрымання Уладзіслава Кавалёва ў следчым ізалятары Камітэта дзяржбяспекі і парадак дазволу з ім сустрэч адпавядаюць заканадаўству.
Пра гэта заявіў начальнік Цэнтра інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ Беларусі Аляксандр Антановіч.

Так ён пракаментаваў паведамленне маці прыгаворанага да смяротнай кары за саўдзел у тэрарызме аб тым, што ёй і дачцэ была дадзена магчымасць пагаварыць з сынам і братам 30 і 10 хвілін адпаведна, калі назначанае спатканне можа доўжыцца да трох гадзін.

Акрамя таго, Любоў Кавалёва сказала, што ў СІЗА КДБ Уладзіслаў утрымліваецца ў камеры-адзіночцы, прыкаваным да ложка. Паводле яе слоў, ускосна гэта пацвярджаюць свежыя сляды ад кайданкаў на руках сына, якія яна бачыла падчас кароткага спаткання з ім 2 снежня. Кавалёва таксама ўпэўнена, што сын пазбаўлены прагулак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?