9 снежня ў сеціве з'явіўся відэакліп да новай песні гурту «Ляпіс Трубяцкой» — «Пуці народа». Як паведаміў «НН» прадстаўнік гурту ў Расіі Аляксандр Бергер, гэты кліп аматарскі, гурт да яго не мае ніякага дачынення. Запіс песні, выкарыстаны ў кліпе, быў зроблены ў часе адной з апошніх маскоўскіх рэпетыцый. Запіс, па словах Бергера, вельмі сыры і гурт яшчэ будзе над ім працаваць. Цягам бліжэйшых тыдняў «Пуці народа» будуць запісаныя ў студыі.