Маскоўскія школы атрымалі распараджэнне ад Дэпартамента адукацыі правесці пазапланавыя кантрольныя работы ў 9-х, 10-х і 11-х класах у суботу, 10 снежня - у дзень мітынгу апазіцыі. Паведаміў настаўнік адной са школ Заходняй акругі Масквы.

Пра тое, што на заўтра ў Маскве запланавалі гарадскую кантрольную працу, пішуць і карыстачы Twitter.

«Патэлефанавала класная кіраўнічка, заўтра ў Маскве гарадская кантрольная па расійскай мове, пачатак а12:00» (паводле мінскага часу), - піша tat1642.

Акрамя таго, аб тым, што маскоўскіх старшакласнікаў заўтра чакае нечаканая кантрольная, «Газеце.Ru» паведаміў вучань адной са школ, нумар якой ён папрасіў не называць.

«Сёння па Маскве выдадзены загад. Заўтра, гэта значыць 10-га снежня, вучні, якія маюць права пісаць акруговытур Усерасійскай алімпіяды па расійскай мове пачынаюць пісаць яе не ў 9:00, як планавалася, а ў 12:00 (мінскі час). Усе астатнія вучні прыходзяць у школу да перадапошняга ўрока, а пасля пішуць гарадскую кантрольную работу па той жа расійскай мове да 17:00», - напісаў чытач.

Крыніца «Газеты.Ru» паведаміла, што кіраўнік дэпартамента адукацыі Масквы Ісаак Каліна правядзе селектарную нараду са школамі ў 15:30 па мінскім часе.

Позна ноччу ўлады дамовіліся з апазіцыяй аб пераносе шматтысячнага мітынгу ў суботу з плошчы Рэвалюцыі на Балотную плошчу, яна запланаваная на 13.00.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?