Цяпер жа фан-клуб 18-й ракеткі планеты папоўніцца. Дамініка знялася ў фотасесіі для славацкага партала Novy Cas, прычым, у фотасесіі даволі адкрытай.
«Калі мы рабілі першыя фатаграфіі, я крыху трывожылася, - прызналася Цыбулкава. - Аднак цяпер я вельмі цешуся таму, што атрымалася. Не бачу ў такіх здымках нічога благога».
За сваю працу Дамініка атрымала €100 тыс. У гэтым сезоне Дамініка выйграла свой першы тытул, і, хто ведае, быць можа, такіх будзе яшчэ шмат.
Асабістае жыццё дзяўчыны таксама шырока асвятляецца СМІ. У яе быў раман з французскім майстрам эпатажу Гаэль Манфісам, а таксама з аўстрыйцам Юргенам Мельцэрам. Акрамя таго, цяперашняя адкрытая фотасесія для Цыбулкавай ужо не першая. Некаторы час таму яна ўдзельнічала ў такой жа працы для Dunlop.