«За кожным дзеяннем супраць нашай краіны стаяць канкрэтныя варацілы з вялікімі грашовымі мяшкамі, з самай сучаснай зброяй, у тым ліку СМІ», — заявіў Аляксандр Лукашэнка,выступаючы 9 снежня на з’ездзе Беларускага рэспубліканскага саюза моладзі ў Мінску.
Паводле яго слоў, такімі дасягненнямі, як інтэрнэт, карыстаюцца ўсе, у тым ліку «завадатары бунтаў, камп’ютарныя махляры і тэрарысты». «Таму мы павінны абараняць нашы сеткі, як гэта робяць ва ўсіх краінах свету, ад хакераў, тэрарыстаў і пагромшчыкаў. І я рады, што гэта думка прагучала ў выступленнях дэлегатаў з’езда».
Ён зазначыў: калі «спецслужбы пэўных краін паспрабавалі разгарнуць гэтак званую рэвалюцыю праз сацыяльныя сеткі, мы знайшлі спосабы супрацьстаяць ім, нічога не перакрываючы ў інтэрнэце». «На вуду правакатараў клюнулі нямногія. І ў наступным усе павінны ведаць: калі на нас учыняць напад — мы будзем абараняцца. І паверце, здолеем сябе абараніць», — падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Ён згадаў Вячаслава Дзіянава як аднаго з адміністратараў
Бунт і рэвалюцыя, паводле яго слоў, — гэта «не змена ўлады, а разбурэнне дзяржавы». «На жаль, гарматным мясам любой смуты заўсёды была моладзь. Лялькаводы ніколі не ўзлазілі на барыкады. Яны выштурхоўвалі маладых і потым на іх крыві рабілі свой бізнес», — сказаў Лукашэнка.
У Беларусі, падкрэсліў ён, ёсць просты спосаб памяняць уладу і прэзідэнта — выбары. «Праз выбары народ дае ўладу, праз выбары народ мае права яе забраць. Кожная рэвалюцыя пачынаецца з цудоўных слоў і заўсёды заканчваецца грандыёзным падманам»