Вершы Максіма Багдановіча выдадзены на дзесяці мовах свету да
У серыю ўвайшлі тры выданні, кожнае з якіх змяшчае адзін арыгінальны твор Максіма Багдановіча («Пагоня», «Слуцкія ткачыхі», «Раманс»). Вершы перакладзены на балгарскую, літоўскую, латышскую, нямецкую, украінскую, французскую, англійскую і іншыя мовы. Уступнае слова да кніг пад рэдакцыяй Уладзіміра Гілепа напісаў міністр культуры Беларусі Павел Латушка.
Выданню твораў садзейнічалі Міністэрства культуры, мінскі Літаратурны музей М.Багдановіча. Фінансавую падтрымку аказала прыватнае прадпрыемства з Гальшан. Наклад — тысяча асобнікаў.