Лукашэнка заклікае моладзь не спадзявацца на дапамогу дзяржавы, а імкнуцца да самарэалізацыі. Аб гэтым ён заявіў сёння, выступаючы на ​​41-м з’ездзе БРСМ у Мінску.

«Самыя выдатныя людзі свету, тыя, што зарабілі грошы дзякуючы ўласным здольнасцям, ніколі не ставілі грошы вышэй за творчасць», — падкрэсліў Лукашэнка.

У прыклад ён прывёў заснавальніка кампаніі Apple Стыва Джобса, чыя смерць нядаўна ўсхвалявала ўвесь свет. «Ён быў чалавекам, які зарабляў мільярды даляраў, але вышэйшую асалоду знаходзіў у пошуку новага, у геніяльных азарэннях, якія перараблялі наш свет», — адзначыў Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?