(Кастрычніцкая, 18) http://www.nfab.by/ 10.00 — 22.00
NewTon — такую назву мае новая
Пачуўшы шмат пахвальных водгукаў пра гэтае месца (нягледзячы на тое, што NewTon працуе толькі з 13 жніўня), я вырушыў туды сам, каб знайсці нешта, што можа не спадабацца. І такі знайшоў. Вялікі «мінус» гэтага месца — гэта, што туды нязручна дабірацца. І нават вельмі неспадручна, калі ў вас няма ўласнага аўто, а «зоркі «Мінсктранса» пад нумарам «2» няма на трамвайным прыпынку ўжо амаль з паўгадзіны. Але ж
вандроўка па Кастрычніцкай да доўгачаканага дома з лічбай 18 не такая сумная, калі Вас вабіць архітэктура Мінска канца ХІХ — пачатка ХХ ст.
Што ўнутры?
1.Буфет, дзе вам прыгатуюць каву альбо гарбату са свежым, які толькі магчыма ўявіць, тортам ці пірагом.
2.
3.
Інтэр’ер NewTon грунтуецца на «голай» стагадовай цэгле на сценах,якая нібы дыхае даўніной і ў сімбіёзе з легкім джазам пераносіць Вас кудысьці далёка, прэч ад мінскіх думак і праблемаў.
Навошта туды ісьці?
NewTon ніколі не будзе месцам, куды трэба ісці перад клубам альбо дзе з дапамогай алкагалю і тытуню магчама забыцца. Там нельга купіць нават піва, курыць — таксама забаронена. Усё гэта робіцца дзеля таго, каб кожны адчуў сапраўдны смак кавы альбо гарбаты.
Але ж гэтае месца добра надаецца, каб правесці ціхі вечар са сваёй «другой паловай».
Што магчыма купіць за 50 тыс. рублёў?
«Меню дзеля спаткання»:
— Два кубачкі кавы: 12 тыс. (6 тыс. х 2).
— Два кавалачкі мядовага торту 26 тыс. (13 тыс. х 2)
Разам: 38 тыс.
«Меню ланча»:
— 300 мл гарбаты — 7 тыс.
— Чызкейк — 17 тыс.
Разам: 24 тыс.
Маё меркаванне?
NewTon — добрае і нават унікальнае месца.
* * *
Напішыце і Вы на NN.BY пра кавярні, якія Вам падабаюцца.