Фота femen.livejournal.com.
Фота femen.livejournal.com.
Фота femen.livejournal.com.
Фота femen.livejournal.com.
Фота femen.livejournal.com.
Фота femen.livejournal.com.
Фота femen.livejournal.com.
Актывісткі жаночага руху FEMEN правялі ў цэнтры Масквы несанкцыянаваную акцыю ў падтрымку расійскай апазіцыі. Акцыя пад назвай «Божа, цара гані!» прайшла ля сцен храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве, адзначаецца ў прэс-рэлізе руху. Дзяўчаты «заклікалі ўсе нябесныя і зямныя сілы спадарожнічаць вальнадумнай Расіі ў яе барацьбе з крамлёўскім самадзяржаўем».
«Мы натхнёныя дзеяннямі расійскай непарламентской апазіцыі, якая не прызнае вынікі расійскага выбарчага лахатрону. З нецярпеннем чакаем 10 снежня — даты нараджэння Новай Расеі без злодзеяў, жулікаў і палітвязняў», — заявілі удзельніцы акцыі.
Напаўаголеныя прадстаўніцы FEMEN, апранутыя ў «спадніцы» з мешкавіны з выявай двухгаловага арла, трымалі ў руках плакаты з надпісам «Божа, цара гані!», а таксама крыжы, зробленыя з галінак дрэў.
Паводле прэс-рэлізу, актывісткам FEMEN «удалося падмануць маскоўскую паліцыю і беспакарана правесці акцыю». У адной з дзяўчат — вывіх рукі, атрыманы ў сутычцы з аховай.