Галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Расіі Генадзій Анішчанка настойліва рэкамендаваў грамадзянам паўстрымацца ад удзелу ў масавых вулічных акцыях.

Паводле яго слоў, важна ўлічваць узровень захворвання на грып і ВРВІ, што расце апошнім часам. «Масавыя зборы людзей на вуліцах могуць спрыяць хуткаму заражэнню з усімі наступствамі», — лічыць Г. Анішчанка.

Звярнуў увагу галоўны санітарны ўрач Расіі і на халаднаватае надвор’е, якое можа пашкодзіць людзям з хранічнымі і эндакрыннымі захворваннямі. Тым, хто ўсё ж мае намер удзельнічаць у масавых мітынгах, рэкамендуецца цёпла апранацца.

Характэрна, што сваю заяву Г. Анішчанка зрабіў за дзень да запланаванага апазіцыяй мітынгу на Балотнай плошчы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?