Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава выйграла сёння гонку пераследу на 10 км, стартаваўшы 5-й.

Беларуска прабегла дыстанцыю за 29 хвілін 34,4 секунды (1+0+1+0). У Вольгі Зайцавай (Расія) — 2-е месца (+ 00.00,3, 1 промах), Магдалена Нойнер з Нямеччыны — 3-я (+00.03,1 2 промахі).

Надзея Скардзіна -- 41-я, Людміла Калінчык - 47-я, Ала Толкач -- 51-я, Настасся Дубарэзава - -52-я.

Гэта — другі этап Кубка свету; на мінулым тыдні, падчас першага этапу, у шведскім Эстэрсундзе Дар’я выйграла індывідуальную гонку.

У мінулым сезоне беларуска заваявала Малы крышталёвы глобус у мас-старце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?