Расійскія тэлеканалы Першы канал, «Расія 1» і НТВ паказалі першымі сюжэтамі ў выніковых выпусках сваіх суботніх навін рэпартаж з мітынгу расійскай апазіцыі на Балотнай плошчы пасля распараджэння прэзідэнта Дзмітрыя Мядзведзева, паведамілі крыніцы ў Крамлі.
Таксама Мядзведзеў распарадзіўся, каб паліцыя вяла сябе з апазіцыяй у суботу мякка.
Сапраўды,
паліцыя не затрымала ніводнага ўдзельніка мітынгаў у суботу, а тэлевядучыя Кацярына Андрэева, Сяргей Брылёў і Аляксей Півавараў пачалі выпускі сваіх выніковых інфармацыйных перадач на «Першым», «Расеі 1» і НТВ з сюжэтаў аб шматтысячным мітынгу ў Маскве супраць фальсіфікацый на выбарах у Дзярждуму.Кожны канал у наступным сюжэце асвятляў правядзенне масавых мітынгаў апазыцыі ў рэгіёнах. Гэта былі аб'ектыўныя, нейтральныя рэпартажы.
Сваё стаўленне да мітынгу Мядзведзеў выказаў, будучы з візітам у Празе. Ён сказаў, што грамадзяне маюць права выказваць сваю пазіцыю, у тым ліку праз мітынгі, але «ўсё мітынгі павінны праводзіцца ў строга вызначаных месцах у строгай адпаведнасці з законам». У той жа час ён заўважыў, што не бачыць у мітынгах нічога ненатуральнага.
Для параўнання: беларускае ТВ ні разу за 17 гадоў не давала аб'ектыўных рэпартажаў з мітынгаў апазіцыі.Акрамя таго, лукашэнкаўцы даўно не дазвалялі мітынгаў і шэсцяў апазіцыі ў людных месцах у цэнтры горада.