10 снежня на тэрыторыі Мінскага заапарка адкрыўся дэльфінарый «Нэма», у якім адбыліся тры першыя прадстаўленні.
Наведнікам распавялі аб насельніках дэльфінарыя — марскіх коцікаў і дэльфінаў, іх фізіялогіі, асаблівасцях паводзін, характары. Затым марскія сысуны паказалі шоу, у ходзе якога яны малявалі, танцавалі, гулялі з мячыкам.
У дэльфінарыі «Нэма» жывуць чатыры ціхаакіянскія дэльфіны, два паўночныя марскія коцікі і марское львяня. Спектаклі плануецца праводзіць тройчы ў дзень (акрамя панядзелка). За асобную плату ахвотныя змогуць сфатаграфавацца або паплаваць з дэльфінамі. Памяшканне дэльфінарыя можа змясціць да сямісот наведнікаў.