Культура11

Ад сёння на  «Беларусь-1» фільм пра Максіма Багдановіча

Фільм Алега Лукашэвіча з цыкла «Эпоха».

З 12 па 15 снежня тэлеканал «Беларусь 1» прадставіць у вячэрнім эфіры аўтарскі праект Алега Лукашэвіча «Эпоха», прысвечаны Максіму Багдановічу і прымеркаваны да 120-годдзя з дня нараджэння паэта.

Паводле інфармацыі прэс-службы Белтэлерадыёкампаніі, цыкл з чатырох фільмаў прадставіць жыццё і творчасць беларускага класіка. Здымкі праходзілі ў Гродне, Мінску, Ракуцёўшчыне, Яраслаўлі (Расія) і Ялце (Украіна) — месцах, дзе ў розны час жыў паэт.

Аўтары цыкла працавалі над праектам сумесна з супрацоўнікамі Беларускага навукова-даследчага цэнтра электроннай дакументацыі, а таксама беларускіх і расійскіх музеяў і архіваў.

У выніку ў праект увайшлі ўнікальныя відэаматэрыялы, сцвярджае прэс-служба Белтэлерадыёкампаніі. Напрыклад, у Ялце, дзе Багдановіч правёў свае апошнія дні, удалося адзняць не толькі магілу паэта на старых гарадскіх могілках, але і метрычную кнігу з запісам аб смерці «селяніна Максіма Багдановіча».

У праект таксама ўвайшлі невядомыя раней у Беларусі фотаздымкі, на якіх выяўлены Максім Багдановіч. Гэтыя здымкі разам з унікальнымі экспанатамі сям’і Багдановіча захоўваюцца ў яраслаўскім музеі, які носіць імя беларускага паэта. У Яраслаўлі таксама знаходзіцца магіла Адама Багдановіча, бацькі паэта.

Архіў Максіма Багдановіча, які пасля смерці збіраў яго бацька, падчас грамадзянскай вайны моцна пацярпеў. Частку архіва Адам Багдановіч перадаў перад пачаткам Вялікай Айчыннай вайны ў Мінск, аднак многія дакументы былі страчаны. Да нашага часу дайшло не больш чым дзесяць фотаздымкаў, на якіх выяўлены Максім Багдановіч, рэдкія рукапісы і аўтографы паэта, якія сёння захоўваюцца ў музеях паэта ў Беларусі і Расіі.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве22

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Настаўніца з запраўкі ў Вілейцы расказала, чаму пайшла са школы6

У Беларусі дабудавалі самы высокі ў краіне панэльны дом. І знаходзіцца ён не ў Мінску2

Прарасійскія актывісты пачалі цкаваць Юрыя Жыгамонта, які вярнуўся на ютуб з «Падарожжамі дылетанта»74

«Выходны ў сераду — гэта бомба». Беларус сам зрабіў сабе 4-дзёнку — і дзеліцца вынікамі з кам’юніці3

Памёр заснавальнік Інстытута парламентарызму і прадпрымальніцтва Алег Марозаў

Экс-прафесар эканамічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта скончыў жыццё самагубствам пасля таго, як аддаў махлярам 650 тысяч даляраў4

«Мінсктранс» арганізуе бясплатную перасадку ў аўтобусы на мяжы Беларусі і Польшчы1

Якія сімптомы паказваюць на рак кішачніка і што правакуе яго развіццё? Тлумачыць анколаг15

Затрыманні ў 2020-м, арышт у 2024-м, эміграцыя ў 2025-м. Гісторыя 21-гадовага беларускага «тэрарыста»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве22

Фатограф-агент з двума пашпартамі здымае беларусаў і іх мерапрыемствы ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць