У маскоўскую мэрыю пададзеная заяўка на 50-тысячны мітынг на Васільеўскім спуску 24 снежня, правесці які паабяцалі арганізатары мітынгу на Балотнай плошчы,
паведаміла сябра палітрады руху «Салідарнасць» Надзея Міцюшкіна.

Заяўнікі прапанавалі маскоўскай мэрыі тры пляцоўкі: Васільеўскі спуск, Манежная плошча і праспект Сахарава.

Арганізатары гатовыя да перамоваў з прадстаўнікамі сталічных уладаў з нагоды месца правядзення акцыі.

У суботу на Балотнай плошчы прайшоў шматтысячны мітынг за сумленныя выбары. Паводле дадзеных ГУУС, на мітынг прыйшлі 25 тысяч чалавек, паводле дадзеных арганізатараў — да 80 тысяч чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0