У Мінску могуць правесці эксперымент па забароне продажу пладова-ягадных вінаў. Пра гэта паведаміў начальнік Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС Дзмітрый Бягун сёння на аператыўнай нарадзе ў Мінгарвыканкаме.
Дзмітрый Бягун адзначыў, што ў сталіцы з пачатку гэтага года адбылося 544 пажары, у выніку якіх загінулі 37 чалавек, у тым ліку 1 дзіця. Па-ранейшаму пажары з гібеллю людзей у асноўным адбываюцца ў жылым сектары — 293 пажары, загінулі 35 чалавек.
Пры гэтым 72% пажараў у побыце здарылася па віне нецвярозых жыхароў.
У гэтай сувязі начальнік гарадскога кіраўнцітва МНС звярнуўся да досведа рэгіёнаў краіны па забароне продажу пладова-ягадных вінаў. «Прыняцце рашэнняў аб абмежаванні рэалізацыі пладова-ягадных він і вінных напояў у некаторых раёнах Гродзенскай і Мінскай абласцей пераканаўча сведчыць пра ўзаемасувязь п’янства з гібеллю людзей па прычыне неасцярожнага абыходжання з агнём у стане алкагольнага ап’янення. Ні ў адным раёне, дзе праходзіць эксперымент, не было пажараў з гібеллю людзей у перыяд дзеяння забароны «, — канстатаваў Дзмітрый Бягун.
Як раней паведамлялася, слуцкі эксперымент па забароне рознічнага гандлю пладова-ягаднымі вінамі распаўсюдзілі ў кастрычніку на 6 раёнаў Мінскай вобласці — Бярэзінскі, Крупскі, Лагойскі, Любанскі, Салігорскі і Старадарожскі. Забарона будзе дзейнічаць да 1 студзеня 2012 года, затым спецыялісты прааналізуюць вынікі і ацэняць мэтазгоднасць распаўсюджвання забароны на іншыя тэрыторыі.
У Слуцку чарніла не прадаюць з чэрвеня.
БелТА
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ