Мільярдэр Міхаіл Прохараў мае намер балатавацца ў прэзідэнты Расіі. Пра гэта ён абвесціў у панядзелак у Маскве.

Раней ён збіраўся ўзначаліць партыю «Правае дзела», аднак па ўказанні з Адміністрацыі прэзідэнта быў адхілены.

На думку каментатараў, кандыдатурай Прохарава ўлады Расіі імкнуцца залагодзіць пратэсты, што выбухнулі ў Расіі пасля выбараў.
Прохараў набыў вядомасць сваімі экстравагантнымі адпачынкамі ў Куршэвэлі, Францыя.

Кандыдатам на выбары ад прыхільнікаў дэмакратычнага выбару можа стаць блогер Аляксей Навальны, што стаў вядомы сваёй антыкарупцыйнай дзейнасцю.

Можна сумнявацца, ці пуцінцы зарэгіструюць рэальнага апазіцыянера.
Дагэтуль ролю палітычных праціўнікаў у Расіі дзесяцігоддзямі выконвалі Зюганаў і Жырыноўскі, аднак апошнія пратэсты зафіксавалі попыт на праўдзівую апазіцыю. Прохараў адразу заявіў, што «не будзе будаваць сваёй кампаніі на крытыцы ўладаў».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?